|
Баляслаў - Balasłaŭ - Bolesław
|
|
|
| свидетели |
[Aug. 19th, 2005|11:43 pm] |
- Вэб-майстры 3dway.org пакуль праходзяць як сьведкі, заяўляе КГБ
Сегодня свидетели , завтра --в "американке." У нас правосудие уже давно без повязки на глазах , а глазки-то --этот самый Комитет Государственной Безопасности , который работает топорно и занимается раскруткой мультиков вместо того , чтобы готовить элегантную победу в 2006 . Я только не понимаю самих товарищей студентов-хакеров . Почему они не могли анонимно вывешивать свои мультики на штатовском сервере на анонимном сайте типа belmultclub.com , а именно на своем официальном сайте NGO |
|
|
| немецкая волна |
[Aug. 5th, 2005|01:30 pm] |
Еврокомиссия , депутаты Европарламента , высокие чиновники Европейского Союза в последнее время много рассказывали в интервью , какие крутые медийные проекты готовятся для Беларуси .
Слушая их, Лукашенко несомненно начинал мелко дрожать в своей резиденции в Дроздах , а простой белорусский слушатель начинал мелко дрожать в предвкушении фантастических перспектив европейского теле- и радио- вещания для Беларуси . Вчера высочайшие чиновники Еврокомиссия приоткрыли завесу таинственности и рассказали про свои фантастические планы . Итак......
Добрый дядя Ганс рассказал нам , что они выделяют 100,000 евро в год (меньше, чем зарплата одного секретаря в Брюсселе) для того ..... чтобы российская служба "Немецкой Волны" рассказывала по 30 минут в день по-русски что-нибудь про Беларусь , цитируя вторичную информацию, собранную из news.yandex.ru или других российских ресурсов
Подводим итоги : Европейские политики еще раз доказали свой имидж в Беларуси "Немецкая Волна" получила небольшую халяву Белорусов опять наебали |
|
|
| onyszkiewicz and watson |
[Jul. 1st, 2005|08:40 pm] |
В Беларусь приехали два видных представителя Европарламента , вновь обещают нам белорусское радио и электронные СМИ , но это всё слова , которые повторяются уже года два. Реально не выделено ни одного еврика , и неизвестно на что и как будет выделено . Про немецкую информационную поддержку от "Немецкой волны" мы уже наслышаны |
|
|
| Канстытуцыя |
[Jun. 30th, 2005|06:24 pm] |
+ У адказ на гэты ўказ Лукашэнкі , які быў падпісаны ўчора, miram цытуе Асноўны Закон нашай дзяржавы:
[Канстытуцыя РБ.] Артыкул 30. "Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад".
"Бесперашкодна", адзначым, тычыцца ўезду, а ня выезду. Зрэшты, калі тут хто зважаў на гэтыя дэклярацыі? miram |
|
|
| Федута!!! |
[Jun. 17th, 2005|06:59 pm] |
Пропустил я конфу с Федутой , сегодня почитал весь текст и еще раз убедился , что он один из самых интересных и здравомыслящих людей в белорусской политической сфере. Несколько цитат оттуда:
2006-прагноз
Я пэсыміст. Шанцаў на перамену ўлады амаль ня бачу – калі толькі Захад ня здолее пераканаць Расею выступіць адзіным фронтам і тым самым пазбавіць рэжым ягонага галоўнага апірышча (галоўнае апірышча – даўно не народ, а менавіта расейская эканоміка, якая разамлела ад нафтадолараў). Але калі меркаваць па ўкраінскім сындроме” насельнікаў Крамля, спадзяваньняў на гэта няшмат. Тым болей што і Захад перакананы ў тым, што ў Менску паўторыцца кіеўска-тбілісцка-бішкекскі сцэнар, а таму ігнаруе Расею цалкам. А наша апазыцыя здуру яшчэ і падаграе яго аптымізм.
Словам, на перамену ўлады даю працэнтаў 10%.
Лявонаў
- Спадар Фядута, як вы ацэньваеце дзеяньні апазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў? Калі павінен быць абраны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў? Ці ёсьць сярод апазыцыйных палітыкаў чалавек, які зможа перамагчы Лукашэнку? Андрэй, студэнт
Я лічу такім чалавекам Васіля Лявонава. Але Васіль Севасьцьянавіч адмаўляецца ўдзельнічаць у “выбарах бяз выбару”. Астатнія ж кандыдаты ў мяне, на жаль, асаблівага энтузіязму не выклікаюць, хаця там ёсьць зусім прыстойныя людзі. Але прабачце – а ста кролікаў (хай нават вельмі пушыстых) ня зьлепіш аднаго тыгра і нават ваўка.
2006 прагноз-2
Думаю, выйграе Лукашэнка. Думаю, ня будзе ні страйкаў ні блакіровак дарог. Я пэсыміст. З лідэраў, як я ўжо казаў, сымпатычны Лявонаў. Але ён абвясьціў, што не гуляе ў “выбары”. Гэта ягонае права. Сымпатычны Мілінкевіч, паважаю Калякіна. Але ў іх шанцы няверу. На жаль. Верыў бы – было б лягчэй.
Галасаваць жа буду за якую заўгодна альтэрнатыву Лукашэнку. І на плошчу гэтым разам – выйду.
Рэйтынг апазыці
- Оцените по 10 бальной шкале потециал Козулина Лебедько Фролова Войтовича Машеровой Кто из них имеет реальный шанс выйграть выборы? Кто имеет больше шансов партийные или беспартийные? Нужно ли беспартийным идти соей колонной?
Машэрава – “пяцёрка”, Казулін – “тройка”, астатнія ўвогуле ў межах статыстычнай памылкі, так бы мовіць, электаральны шум – гэта з названых Вамі.
Беспартыйны кандыдат мае сэнс тады, калі ён зьяўляецца прызнаным лідэрам. Ганчарыка лідэрам не прызналі – і “затапталі” ўласны вынік, хаця нават па мерках Лідзіі Ярмошынай ён быў не такім ўжо безнадзейна дрэнным. Проста ня трэба было разьбягацца на наступны дзень пасьля выбараў, а трэба было з самага пачатку прадумаць праграму дзеяньняў.
Але ў нас такая разумная партыйная апазыцыя, што яна пастаянна займаецца нейкімі “забегамі прусакоў”. Цяпер разам выблытваюцца з імі ж самімі прыдуманай гульні ў “адзінага кандыдата”. Даводзіцца сядзець і маўчаць, таму што ў выпадку пройгрышу ў іх багаты вопыт абвінавачваньня Фядуты ва ўсіх сьмяротных грахах
Круглы стол з Лукашэнкам
Што да мяне, дык я гатовы ініцыяваць “круглы стол”, ды вось яны ня сядуць за яго. Каб выйсьці з такой ініцыятывай, трэба было б валодаць маральным аўтарытэтам, да прыкладу, Нобэлеўскага ляўрэата, альбо, хаця б, прызнанага нацыянальнага генія – такога. Як Васіль Быкаў. А так Лукашэнка спытае: “Хто гэта там прапаноўвае?” І, як ня дзіўна, будзе абсалютна мець рацыю. Сядаюць за “круглы стол” з тымі, хто ўяўляе з сябе бясспрэчную сілу – маральную альбо арганізацыйную. Пакуль у апазыцыі такіх сіл не хапае.
Лукашэнку тэлефанаваць я не гатовы. Мы з часу маёй адстаўкі такога зь ім адзін пра другога публічна нагаварылі, што цяпер тэма для размовы была б адна: хто першы пачаў? Хаця я б, скажам, з задавальненьнем узяў у яго інтэрвію – але без цэнзуры і, так бы мовіць, без масоўкі: адзін аб’ект інтэрвію (Лукашэнка) і адзін інтэрвіюер (Фядута). А апошні раз мы сустракаліся на мінулым тыдні. Ён у чарговы раз праехаў па праспэкце Машэрава, па якім я ішоў.
Інфарманты
- В Ваашей книге на странице 656 Вы пишете, что Лукашенко страшно везёт – то выборы за два дня до взрыва в Нью-Йорке, то Беслан перед референдумом, и что не исключаете, что его информируют его многочисленные сторонники в арабском мире и в росийском ФСБ. Продолжите свою мысль...
Думка выказаная вычарпальна. Дадаць да гэтай думкі нічога не магу, акрамя аднаго прозьвішча. Магчыма, Лукашэнку інфармуе і Беразоўскі.
Замежная палітыка
Што тычыцца інтэграцыі з Расеяй, дык Эўропа ўжо сёньня інтэграваная з Расеяй ў ня меншай ступені, чым мы. А пасьля далучэньня Расеі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі будзе інтэграваная значна больш, чым мы. Мы інтэграваныя ваенна-палітычна, а ў Эўрапейскага Зьвязу калясальныя сувязі з Расеяй – куды большыя, чым у нас. І дарэчы, Эўропе мы патрэбныя як транзытная зона, таму нашы добрыя адносіны з Расеяй Эўропе патрэбны ці ня ў той самой ступені, як і нам.
Паўтарэньня ўкраінскага эканамічнага фэномэну я не чакаю. Нашы дыпляматы, як сьведчыць прыклад Сяргея Мартынава, пры ўсёй сваёй найвялікшай кваліфікацыі здольныя праводзіць самы абсурдны зьнешнепалітычны курс. І тое, што яны паставяць інтарэсы краіны (як мы з вамі іх разумеем) вышэй за ўласны дабрабыт – дакладней, інтарэсаў краіны ў іх разуменьні, – я ня веру.
Мова
Я перакананы ў тым, што рана ці позна беларуская мова зробіцца галоўнай мовай нашай краіны.. Але чым больш актыўна цяпер апазыцыя будзе патрабаваць набліжэньня да гэтай запаведнай мэты, тым больш упэўнена будзе адчуваць сябе Лукашэнка. Не сьпяшайцеся, усяму свой час. Дойдзе справа і да мовы.
Рэйтынг Лукашэнкі
Наколькі я магу давяраць сацыялёгіі, рэйтынг Лукашэнкі няўхільна стаіць на месцы апошнія восем месяцаў. Дай Бог, каб у нас з Вамі такое здароўе было, як у яго рэйтынг. Эх, не падманвайце сябе, спадары апазыцыянэры!
Зьмена ўлады
Я ня веру, што гэтая ўлада сыдзе мірна. Проста – ня веру. Але вельмі хачу памыліцца
+ Весь тескт конфы |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|