|
Баляслаў - Balasłaŭ - Bolesław
|
|
|
| ЗША |
[Jun. 15th, 2006|01:20 pm] |
wolny , які жыве ў Амэрыцы, піша:
"сёньня са мной адбылося цікавае здарэньне. калі я ехаў з працы, я размаўляў па тэлефоне з e_ndrus. з-за таго, што ў тым жа аўтобусе ехала мурынская моладзь, якая паводзіла сябе даволі "ціха", мне прыйшлося спыніць размову. нехта мусіў сыходзіць на наступным прыпынку, таму ля мяне вызвалілася крэсла. я сеў, а на суседняе крэсла села нейкая жанчына і адразу зьвярнулася да мяне па-беларуску. у мяне ажно адняла мову. =) яна сама зьдзівілася, калі пачула, што я размаўляю па-беларуску. мне падалося, што яна ў мінулым выкладала, бо гаварыла добра, але павольна. яна зацікавілася дыяспарай (сказала, што спрабавала шукаць, але не знайшла)"
Во як бывае! Тут нават у Менску беларускамоўных бывае цяжка ў аўтобусе пачуць, а wolny ў Амэрыцы жыве |
|
|
| Буряты и белорусы |
[Apr. 11th, 2006|11:19 am] |
Атрымаў спам:
"Культуры двух народов Прибайкалья
14 апреля 2006 года в Доме дружбы народов по ул. Ленина, 54 в 18.00 пройдёт очередное заседание литературно-исторического клуба «Спадчына».
Темой для обсуждения в этот раз станет: «Взаимопроникновение культур белорусского и бурятского народов в Прибайкалье».
Организатором заседания клуба является молодёжный клуб «Крывiчы» Иркутского товарищества белорусской культуры имени Яна Черского.
В эту пятницу Вы сможете представить себе картины белорусской и бурятской культуры, а также их взаимопроникновение и взаимообогащение в условиях Прибайкалья.
Также у Вас будет возможность прикоснуться к тайнам белорусского и бурятского национальных костюмов; послушать национальные песни.
По окончании заседания планируется чаепитие, во время которого Вы сможете угоститься белорусскими и бурятскими национальными блюдами.
Приглашаем прийти всех, кому интересна данная тема"
Дзякуй вялікі за запрашэньне . Я б схадзіў з радасьцю , але вуліца Леніна гэтая ў горадзе Іркуцку на самым вялікім прэсным возеры плянэты |
|
|
| народные-блатные-хороводные |
[Sep. 26th, 2005|05:55 pm] |

А эти народные костюмы , песни и пляски , это вообще кому-либо интересно? По-моему , это полный бред. Уж лучше Хэлоуин |
|
|
| эўракамісія |
[Aug. 26th, 2005|02:05 pm] |
+/- Беларуская мова – мова свабоды "Падчас сустрэчы беларускія прадстаўнікі выказалі занепакоенасьць недаацэнкай Эўраструктурамі беларускай мовы як складовай часткі беларускае дэмакратычнае спадчыны. Спадарыня Коістынен адзначыла, што рэакцыя беларускай грамадзянскай супольнасьці на рашэньне “Дойчэ Вэле” пра пачатак расейскамоўнага радыёвяшчаньня на Беларусь была нечаканай для Эўракамісіі" |
|
|
| 03/25/1918 |
[Mar. 25th, 2004|06:45 pm] |
LJ. kreczeuski's calender view 03/25/1918: "Падпісаў Трэйцюю ўстаўную грамату. Ну што, бля, ёсьць у нас незалежная Беларусь. Цяпер мучайцеся, суайчыньнікі". |
|
|
| Tadeusz Kosciuszko |
[Jan. 12th, 2004|05:10 pm] |
Амбасада ЗША дала грошы да абдудову фамільнага маёнтка Тадэвуша Касьцюшкі на Берасьцейшчыне. Летась археолягі адкапалі фундамэнт маёнтка. Я ўпэўнены, што пра фінансавую падтрымку асабіста паклапаціўся амбасадар Крол, які ў адрозненьні ад многіх іншых паслоў у Беларусі, валодае беларускай мовай. |
|
|
| ПАМЁР ЯНКА ЮХНАВЕЦ |
[Jan. 7th, 2004|08:08 pm] |
У Нью-Ёрку на 83-ім годзе жыцьця памёр Янка Юхнавец – выбітны пісьменьнік, які большую частку жыцьця пражыў у эміграцыі.
(Арлоў: ) “Янка Юхнавец быў адным з найарыгінальнейшых літаратараў беларускай эміграцыі. Ягоная творчасьць, якая мела моцную філязофскую падкладка, ёсьць зьяваю ня толькі літаратурнаю, але і здабыткам беларускага мысьленьня 20-га стагодзьдзя. У 1994 годзе мне пашчасьціла быць рэдактарам кнігі Янкі Юхнаўца "Сны на чужыне", якой выдавецтва "Мастацкая літаратура" распачала сэрыю "Галасы беларускага замежжа". Але гэта быў, паўтараю, 1994 год. Зьмянілася ўлада ў Беларусі, зьмянілася культурная сытуацыя, і сэрыя "Галасы беларускага замежжа" была неўзабаве зачыненая. Можна выкрасьліць з выдавецкіх плянаў кнігі нашых пісьменьнікаў эмігрантаў, але нельга іх выкрасьліць зь беларускай літаратуры, і напісанае Янкам Юхнаўцом назаўсёды застанецца ў нашай літаратуры”. |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| |
|
|