| Баляслаў - Balasłaŭ - Bolesław ( @ 2006-06-15 13:20:00 |
| Entry tags: | america, lj, дыяспара, мова |
ЗША
wolny , які жыве ў Амэрыцы, піша:
"сёньня са мной адбылося цікавае здарэньне. калі я ехаў з працы, я размаўляў па тэлефоне з e_ndrus. з-за таго, што ў тым жа аўтобусе ехала мурынская моладзь, якая паводзіла сябе даволі "ціха", мне прыйшлося спыніць размову. нехта мусіў сыходзіць на наступным прыпынку, таму ля мяне вызвалілася крэсла. я сеў, а на суседняе крэсла села нейкая жанчына і адразу зьвярнулася да мяне па-беларуску. у мяне ажно адняла мову. =) яна сама зьдзівілася, калі пачула, што я размаўляю па-беларуску. мне падалося, што яна ў мінулым выкладала, бо гаварыла добра, але павольна. яна зацікавілася дыяспарай (сказала, што спрабавала шукаць, але не знайшла)"
Во як бывае! Тут нават у Менску беларускамоўных бывае цяжка ў аўтобусе пачуць, а
wolny ў Амэрыцы жыве